Палітычнае ўзаемадзеянне
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам устаноўлены 24 студзеня 1992 г.
Палітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі, пабудаванае на традыцыйных адносінах дружбы, даверу і ўзаемаразумення, дынамічна развіваецца ў рамках дасягнутага ўзроўню беларуска-в'етнамскага стратэгічнага партнёрства.
Падтрымліваецца дыялог на вышэйшым узроўні.
Генеральныя сакратары ЦК Камуністычнай партыі В'етнама наведвалі Беларусь: Нонг Дык Мань у кастрычніку 2002 г., Нгуен Фу Чонг у лістападзе 2014 г., То Лам у маі 2025 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў В'етнам з афіцыйнымі візітамі ў 1997, 2008 і 2015 гг. Прэзідэнты В'етнама наведвалі Беларусь: Чан Дык Лыонг у жніўні 1998 г., Нгуен Мінь Чыет у маі 2010 г. і Чан Дай Куанг у чэрвені 2017 г. адпаведна.

Рэгулярна ажыццяўляецца абмен візітамі дэлегацый высокага ўзроўню.
Кіраўнікі беларускага ўрада былі з візітамі ў В'етнаме ў 2004 г. (Сідорскі С.С.), у 2011 г. (Мясніковіч М.У.) і ў 2023 г. (Галоўчанка Р.А.). Беларусь наведвалі прэм'ер-міністры В'етнама Фан Ван Кхай (2000 год) і Нгуен Тан Зунг (2013 год).

28 мая 2026 г. «на палях» Еўразійскага эканамічнага форуму ў г.Астане (Казахстан) адбылася сустрэча Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Пяткевіч М.В. з Намеснікам Прэм'ер-міністра В'етнама Хо Куок Зунгам.

Інтэнсіўна развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Ажыццяўляецца абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый, праводзяцца сустрэчы ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў.
Старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама наведвалі Беларусь двойчы: Нгуен Фу Чонг у красавіку 2009 г. і Нгуен Тхі Кім Нган у снежні 2019 г.
У верасні 2018 года Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мясніковіч М.У. прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Прэзідэнта СРВ Чан Дай Куанга. 6 красавіка 2025 г. у г.Ташкенце «на палях» Асамблеі Міжпарламенцкага саюза Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І. правяла сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага сходу СРВ Чан Тхань Манам.
.jpeg)
Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведвалі В'етнам тройчы: Малафееў А.А. у сакавіку 2000 г., Канаплёў В.М. у лютым 2006 г. і Сяргеенка І.П. у жніўні — верасні 2025 г., у тым ліку для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Незалежнасці СРВ.
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Іпатаў В.Д. прыняў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды 50-й гадавіны вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны 29-30 красавіка 2025 г. у г. Хашыміне.

Падтрымліваюцца кантакты паміж парламенцкімі групамі сяброўства дзвюх краін. 7-10 кастрычніка 2025 г. дэлегацыя Нацыянальнага сходу В'етнама наведала Рэспубліку Беларусь.
Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
У сакавіку 2014 г. адбыўся візіт у СРВ Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У. Падпісана Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.
12 мая 2025 г. у г. Мінску Міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў М.У. правёў перагаворы з Намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў СРВ Буй Тхань Шонам.
24 красавіка 2025 г. у г. Мінску праведзены чарговы раунд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Наладжаны кантакты па лiнii палiтычных партый.
25-28 красавіка 2024 г. г.Мінск наведала Пастаянны намеснік Загадчыка Аддзела міжнародных сувязей ЦК КПВ Нгуен Тхі Хаанг Ван. 28 красавіка 2026 г. адбылася сустрэча ў рэжыме відэаканферэнцыі Старшыні беларускай партыі «Белая Русь» Чамаданавай В.М. з членам ЦК КПВ, намеснікам сакратара партыйнай арганізацыі Міністэрства замежных спраў, пастаянным намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама Нгуен Мінь Ву.
Паспяхова развіваецца ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, аказваецца ўзаемная падтрымка па выбарнай тэматыцы.
Падтрымліваецца актыўны абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў міністэрстваў і арганізацый Беларусі і В'етнама.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін налічвае 120 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.
У снежні 1997 г. Гандлёвае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у В'етнаме пераўтворана ў Пасольства. У г. Мінску з канца 2003 года дзейнічае Пасольства В'етнама.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2022 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам назначаны У.У. Баравікоў. Прызначаны Пасол уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фуку 13 красавіка 2022 г.

У сакавіку 2022 г. адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне.
