:

Удзел у тэндэрах і закупках

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць сферу дзяржаўных закупак у В'етнаме, з'яўляюцца:

♦ Закон «Аб дзяржаўных закупках» ад 26.11.2013 №43/2013/QH13;
♦ Указ «Аб парадку прымянення палажэнняў Закона аб дзяржаўных закупках у частцы выбару падрадчыкаў» ад 26.06.2014 №63/2014/ND-CP;
♦ Указ «Аб парадку прымянення палажэнняў Закона аб дзяржаўных закупках у частцы выбару інвестараў» ад 17.03.2015 №30/2015/ND-CP.

Заканадаўства аб дзяржаўных закупках у В'етнаме рэгулюе правядзенне нацыянальных і міжнародных таргоў.

Існуюць наступныя патрабаванні, якім павінны адпавядаць падрадчыкі і інвестары:

♦ мець рэгістрацыю ў той краіне, дзе вядуцца асноўныя аперацыі;
♦ весці незалежную фінансавую справаздачнасць;
♦ не знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі або банкруцтва;
♦ зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка дзяржаўных закупак у Нацыянальнай сістэме тэндэрных таргоў (http://muasamcong.mpi.gov.vn/).

Аб'явы аб тэндэрах публікуюцца на сайце Нацыянальнай сістэмы тэндэрных таргоў: http://muasamcong.mpi.gov.vn/, на партале закупак Міністэрства планавання і інвестыцый В'етнама: http://dauthau.mpi.gov.vn/ і ў афіцыйных в'етнамскіх газетах , напрыклад, у Dau Thau: https://www.dau-thau.com/.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці