:

Агляд эканомікі М'янмы

М'янма з'яўляецца краінай, эканоміка якой знаходзіцца ў стадыі развіцця, і ў класіфікацыі Сусветнага банка названая краінай з эканомікай «нізкага даходу».

У 2021 годзе ВУП краіны склаў 76 млрд. долараў ЗША. ВУП на душу насельніцтва складае 1630 долараў.

У сельскай гаспадарцы вырабляецца ад 45 да 57% ВУП. Асноўныя галіны: раслінаводства (харчовыя культуры: рыс, бабовыя, кукуруза; тэхнічныя: джут, бавоўнік, каўчуканосы); жывёлагадоўля (крупнарагатая жывёлагадоўля, птушкагадоўля). Вядзецца таксама марскі промысел і рыбалоўства.

Доля прамысловасці і будаўніцтва ў ВУП складае каля 20%

Асноўныя галіны:
♦ здабываючая прамысловасць (нафта, прыродны газ, жалезная руда, волава, вальфрам, цынк, медзь, каштоўныя камяні);
♦ апрацоўчая прамысловасць; нафтаперапрацоўчая: працуюць два нафтаперапрацоўчых завода;
♦ электраэнергетыка;
♦ будаўнічая прамысловасць;
♦ лёгкая прамысловасць;
♦ харчовая прамысловасць;
♦ гарбарна-абутковая прамысловасць;
♦ фармацэўтычная прамысловасць.
 

Доля сферы паслуг у ВУП − 33-40%.

Асноўныя артыкулы імпарту:
♦ машыны і абсталяванне;
♦ нафтапрадукты;
♦ транспартныя сродкі;
♦ металы і сплавы;
♦ хімікаты;
♦ тэкстыльныя тавары;
♦ прадукты харчавання.

Найбольш перспектыўнымі экспартнымі пазіцыямі беларускіх прадпрыемстваў у М'янму з'яўляюцца:
♦ хімічныя тавары (поліаміды, шкловалакно);
♦ малочная прадукцыя (сухое абястлушчанае і натуральнае малако, сухая малочная сыроватка, сухія малочныя дзіцячыя сумесі);
♦ оптыка-вымяральныя прыборы і абсталяванне;
♦ фармацэўтычная прадукцыя.

Акрамя гандлёвых інтарэсаў на рынку М'янмы беларускія кампаніі могуць быць зацікаўлены ў развіцці і мадэрнізацыі транспартна-лагістычнай інфраструктуры краіны, прыняць удзел ў чыгуначным будаўніцтве, развіцці інфраструктуры марскога і аўтамабільнага транспарту.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці