:

Кароткі агляд эканомікі Тайланду

Тайланд з'яўляецца краінай, эканоміка якой развіваецца, і займае другое месца ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі па эканамічных паказчыках.

Узровень ВУП за 2021 год дасягнуў адзнакі больш за 510 млрд. долараў ЗША.

Аснова эканомікі − сфера паслуг і турызм (складае каля 50% ВУП), прамысловасць (40%), сельская гаспадарка (10%).

Па запасах карысных выкапняў і развіццю прамысловасці Каралеўства займае 4 месца ў рэгіёне.

Эканоміка краіны шмат у чым залежыць ад экспарту − ён складае каля 2/3 ВУП.

Вытворчасць электрычных прыбораў з'яўляецца найбуйнейшым экспартным сектарам Тайланда, які складае каля 15% ад агульнага аб'ёму экспарту.

Тайланд з'яўляецца лідэрам АСЕАН па вытворчасці і продажах аўтамабіляў, (найбуйнейшы ў свеце пастаўшчык пікапаў), экспарт якіх дасягае 200 тысяч адз. у год.

Тайланд з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў на сусветны рынак волава і вальфраму, займае другое месца пасля Канады па экспарце гіпсу.

Займае вядучае месца ў свеце па экспарце крэветак, какосавых арэхаў, кукурузы, соі і цукровага трыснёга.

Асноўныя артыкулы імпарту:

♦ электрычныя машыны і абсталяванне;
♦ мінеральнае паліва, уключаючы нафту;
♦ прамысловае абсталяванне;
♦ ювелірная прадукцыя і каштоўныя металы;
♦ чорныя металы, у тым ліку сталь;
♦ транспартныя сродкі;
♦ пластмасы, у тым ліку вырабы з іх;
♦ вырабы з чорных металаў;
♦ аптычнае, тэхнічнае, мед. абсталяванне;
♦ арганічныя хімікаты.

Найбольш перспектыўнымі экспартнымі пазіцыямі беларускіх прадпрыемстваў у Тайланд з'яўляюцца:

♦ хімічныя тавары (поліаміды, шкловалакно);
♦ малочная прадукцыя (сухое абястлушчанае і натуральнае малако, сухая малочная сыроватка, сухія малочныя дзіцячыя сумесі);
♦ оптыка-вымяральныя прыборы і абсталяванне;
♦ фармацэўтычная прадукцыя.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці