:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Камбоджа ўстаноўлены 25 студзеня 1995 г.

Палітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі працягвае развівацца ў інтарэсах абодвух бакоў.

Ажыццяўляюцца візіты дэлегацый высокага ўзроўню.

У красавіку 2014 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Каралеўства Камбоджа Хун Сена ў Беларусь.

Наладжаны міжпарламенцкія сувязі.

У чэрвені 2012 г. адбыўся візіт у Беларусь Старшыні Нацыянальнай асамблеі Камбоджы Хенга Самрына. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Камбоджы.

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

У сакавіку 2014 г. арганізаваны візіт у Камбоджу Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ул.Макея.

Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Каралеўства Камбоджа Чрынг Батумрангсей прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў кастрычніку 2025 г. у Мінску, у рамках якой адбылася яе сустрэча з Міністрам замежных спраў Беларусі Рыжанковым М.У.

Дзейнічае механізм палітычных кансультацый. У чэрвені 2017 г. у г.Мінску прайшоў 1-ы раунд беларуска-камбаджыйскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Ажыццяўляецца канструктыўнае супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый.

Міжнародна-прававая база знаходзіцца ў стадыі фарміравання і налічвае 16 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных дакументаў.

Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа прадстаўляе Пасольства Беларусі ў г. Ханоі, інтарэсы камбаджыйскага боку — Пасольства Каралеўства Камбоджа ў г. Маскве.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2022 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве назначаны Ул.Ул. Баравікоў. Прызначаны Пасол уручыў даверчыя граматы Старшыні Сената Каралеўства Камбоджа Сэй Чхуму 15 верасня 2022 г.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці