:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай устаноўлены 7 лютага 1994 г.

Палітычнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Лаосам, заснаванае на традыцыйных адносінах дружбы, даверу і ўзаемадапамогі, актыўна развіваецца.

Наладжаны дыялог на вышэйшым узроўні. У ліпені 2013 г. адбыўся візіт у Беларусь Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона.

23 кастрычніка 2024 г. «на палях» саміту БРІКС у г.Казані (Расія) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка з Прэзідэнтам Лаоса Тханглунам Сісулітам.

Развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Ажыццяўляецца абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый, праводзяцца сустрэчы ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў.

Старшыні Нацыянальнага сходу Лаоса наведвалі Беларусь з візітамі двойчы: у ліпені 2001 г. (Саман Вінякет) і ў красавіку 2014 г. (Пані Ятхату).

19 жніўня 2022 г. праведзена сустрэча ў рэжыме відэаканферэнцыі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі Ул.П. са Старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса Сайсампханам Пхомвіханам.

19-20 кастрычніка 2024 г. «на палях» 45-й Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН у г.В'енцьяне Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П. правёў сустрэчы са Старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса Сайсампхонам Пхомвіханам і Прэм'ер-міністрам Сансаем Сіпхандонам.


Падтрымліваюцца кантакты паміж парламенцкімі групамі сяброўства дзвюх краін.

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

Намеснікі Прэм'ер-міністра – Міністры замежных спраў Лаоса наведвалі Беларусь двойчы: у жніўні 2001 г. (Самсават Ленгсават) і ў чэрвені 2013 г. (дзейны Прэзідэнт Лаоса Тхонглун Сісуліт).

Міністры замежных спраў Беларусі таксама двойчы наведвалі Лаос – у чэрвені 2012 г. (С.М. Мартынаў) і ў сакавіку 2014 г. (Ул.Ул.Макей).

У сакавіку 2024 г. у г.В'енцьяне прайшоў 3-і раунд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Наладжаны кантакты па лініі палітычных партый.

У траўні 2018 года адбыўся візіт у г.Мінск загадчыцы аддзела знешніх сувязей Цэнтральнага камітэта Народна-рэвалюцыйнай (Камуністычнай) партыі Лаоса Сунтхон Сайячак.

Паспяхова развіваецца ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, аказваецца ўзаемная падтрымка па выбарнай тэматыцы.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання і налічвае 13 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных дакументаў.

Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы прадстаўляе Пасольства Беларусі ў г. Ханоі, інтарэсы лаоскага боку – Пасольства Лаоса ў г. Маскве.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2022 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве назначаны Ул.Ул.Баравікоў. Прызначаны Пасол уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту ЛНДР Тханглуну Сісуліту.

З 2013 года ў г.В'енцьяне дзейнічае Ганаровае консульства Беларусі. Ганаровы консул – Ю.А. Керба.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці