Палітычнае ўзаемадзеянне
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Тайланд устаноўлены 21 ліпеня 1992 г.
Палітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі працягвае развівацца ў інтарэсах абодвух бакоў.
Візіты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў пакуль не праводзіліся.
Наладжаны міжпарламенцкія сувязі.
У сакавіку 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Тайланд Старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ул.П.Андрэйчанкі.
У чэрвені 2016 г. праведзены візіт у адказ Старшыні Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Порнпетч Вічітчолчая ў Беларусь.
У Нацыянальным сходзе Беларусі сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Тайланда.
Наладжана ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
У красавіку 2012 г. адбыўся першы раунд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Другі раунд кансультацый прайшоў 17 ліпеня 2024 г. у г.Мінску.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання і налічвае 7 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных дакументаў.
Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд прадстаўляе Пасольства Беларусі ў г. Ханоі, інтарэсы тайландскага боку — Пасольства Тайланда ў г. Маскве.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2022 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве назначаны Ул.Ул.Баравікоў. Прызначаны Пасол уручыў даверчыя граматы Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну 21 чэрвеня 2023 г.
Са жніўня 2016 г. у г. Бангкок дзейнічае Ганаровае консульства Беларусі. Ганаровы консул – Каранун Суканрытыкорн.
З чэрвеня 2016 года ў г. Мінску дзейнічае Ганаровае консульства Тайланда. Ганаровы консул – Іван Чура.