Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва
З кастрычніка 2009 г. дзейнічае міжурадавае Пагадненне аб прынцыпах супрацоўніцтва паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Беларусі і мясцовымі выканаўчымі органамі В'етнама.
Паміж гарадамі, абласцямі Беларусі і гарадамі, правінцыямі В'етнама падпісаны 14 асноўных дакументаў аб супрацоўніцтве.
2-5 снежня 2022 г. дэлегацыя г.Мінска на чале з намеснікам Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Лазарэвіч Н.А. па запрашэнні Народнага камітэта г. Хашыміна прыняла ўдзел у мерапрыемствах Форума «Дыялог дружбы».
7 снежня 2023 г. у г. Ханоі ў рамках афіцыйнага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Р.А. у В'етнам падпісана Праграма супрацоўніцтва на 2024-2026 гг. па рэалізацыі Пагаднення аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Мінскам і Ханоем.
23 верасня 2024 г. у рамках мерапрыемстваў Дзён Мінска і Беларуска-В'етнамскага бізнес-форуму ў Хашыміне падпісана Праграма гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Хашымінам на 2024-2026 гады.