:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

У кастрычніку 2016 года набыло моц Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС і В'етнамам, а таксама беларуска-в'етнамскі міжурадавы Пратакол аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В'етнама.

Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам

млн. долараў ЗША

 

2016

2017

2018

2019

 2020

2021

Тавараабарот

121

135,3

115,3

211,1

178,7

200,3

Экспарт

76,8

76,3

61,6

108,2

95,8

92,9

Імпарт

44,2

59

53,7

102,9

82,9

107,4

Сальда

32,6

17,3

7,9

5,3

12,9

-14,5


Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў В'етнам у апошнія гады з'яўляюцца:

♦ аўтамабільная і аўтатрактарная тэхніка;
♦ лекавыя сродкі;
♦ касметыка;
♦ лекавыя сродкі;
♦ малочныя прадукты;
♦ солад;
♦ лён-сырэц.

Асноўныя артыкулы імпарту Беларусі з В'етнама:

♦ натуральны каўчук;
♦ рыба і рыбапрадукты;
♦ друкаванае абсталяванне;
♦ пыласосы;
♦ арэхі;
♦ шыны;
♦ электронныя інтэгральныя схемы;
♦ палімеры прапілену;
♦ кава;
♦ абутак;
♦ мал.

У В'етнаме функцыянуе прадстаўніцтва ААТ «МАЗ».

У верасні 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця зборачнага завода грузавікоў «МАЗ» у правінцыі Хынген.

У красавіку 2020 года завершана працэдура сертыфікацыі ў В'етнаме беларускага малака і малочнай прадукцыі, у красавіку 2025 года — сертыфікацыя беларускай ялавічыны.

Дзейнічае беларуска-в'етнамская міжпраўкамісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Сустаршыня з беларускага боку — Намеснік Прэм'ер-міністра Сівак А.А., з в'етнамскага боку — Міністр прамысловасці і гандлю Нгуен Хонг Зіен. 1 красавіка 2025 г. у г. Ханоі адбылося яе 16-е пасяджэнне.

Праводзяцца выставачна-кірмашовыя мерапрыемствы, дзелавыя форумы. 

У 2011 — 2025 гг. арганізавана восем нацыянальных і калектыўных экспазіцый Рэспублікі Беларусь г. Ханае і ў г. Хашымін. Удзел у адкрыцці ў г. Ханоі 34-й міжнароднай выстаўкі “Vietnam Expo” (2-5 красавіка 2025 г.), калектыўнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь і Беларуска-В'етнамскага бізнес-форуму прыняў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сівак А.А.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці