Парадак прыёму дакументаў у Пасольстве
Дакументы ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам падаюцца асабіста заяўнікам або яго законным прадстаўніком.
У асобных выпадках магчыма адпраўка дакументаў па пошце (папярэдняя кансультацыя з супрацоўнікамі консульскага аддзела абавязковая).
Пры гэтым Пасольства не нясе адказнасці за працу паштовых службаў і своечасовасць паступлення і дастаўкі паштовых адпраўленняў.
Час, які затрачваецца на перасылку карэспандэнцыі, ва ўстаноўленыя тэрміны выканання консульскага дзеяння не ўваходзіць.
Апрацоўка запытаў пачынаецца толькі пасля паступлення поўнага камплекта неабходных дакументаў і аплаты поўнай сумы консульскага збору ў еўра.