:

Аб удзеле Пасла ў адкрыцці выставы пажарнай бяспекі

19.07.2023 г.

19 жніўня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднай выставы пажарнай бяспекі “Fire Safety & Rescue Vietnam”.

На пляцоўцы міжнароднага форуму разгорнуты стэнд Рэспублікі Беларусь, на якім дасягненні нашай краіны ў галіне барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі прадстаўляюць Універсітэт грамадзянскай абароны, Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі МНС Рэспублікі Беларусь і ААТ «МАЗ».

Наведвальнікі выставы маюць таксама магчымасць азнаёміцца з пажарнай аўтатэхнікай вытворчасці «МАЗ», якая пастаўляецца ў В'етнам.

Выстава “Fire Safety & Rescue Vietnam” праходзіць у г. Ханой з 19 па 21 ліпеня 2023 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці