Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў мерапрыемстве ў Акадэміі пажарнай аховы і выратавальных работ В'етнама
26.08.2026 г.26 жніўня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 50-годдзю з дня заснавання Акадэміі пажарнай аховы і выратавальных работ В'етнама і ўручэння ўстанове адукацыі ордэна «Абарона Айчыны» I ступені.
На «палях мерапрыемства» адбыліся кароткія гутаркі Пасла Беларусі з кіраўніцтвам акадэміі, прадстаўнікамі органаў улады В'етнама.
Пацверджана зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў.