Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў цырымоніі ўручэння знака «Нацыянальны брэнд В'етнама»
04.11.2024 г.4 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў разам з Прэм'ер-міністрам В'етнама Фам Мінь Чынем, Міністрам прамысловасці і гандлю Нгуен Хонг Зіенам, прадстаўнікамі кіраўніцтва ЦК Камуністычнай партыі В'етнама, органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, дыпламатычнага корпуса прыняў удзел у штогадовай цырымоніі ўручэння знака «Нацыянальны брэнд В'етнама».
Ганаровых узнагарод удастоены каля 190 вядучых кампаній у розных намінацыях, у тым ліку банкаўскай сферы, прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, паслугах, сельскай гаспадарцы і вытворчасці прадуктаў харчавання.
У сваей прамове Міністр прамысловасці і гандлю Нгуен Хонг Зіен падкрэсліў, што нацыянальны брэнд не толькі пацвярджае сталасць і канкурэнтаздольнасць в'етнамскай эканомікі, але таксама дэманструе намаганні, крэатыўнасць, пастаянныя інавацыі бізнес-супольнасці, спрыяючы ўступленню ўсёй краіны ў новую эру – эпоху нацыянальнага развіцця.
«На палях» мерапрыемства Пасол Беларусі правёў шэраг кароткіх гутарак са службовымі асобамі цэнтральных органаў улады і кіравання, прадстаўнікамі в'етнамскага бізнесу.