:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў літаратурнай сустрэчы па творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча ў г.Ханоі

15.05.2026 г.

15 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў разам з прадстаўнікамі в'етнамскіх органаў дзяржаўнага кіравання, акадэмічных і культурных колаў, дыпламатычнага корпуса і суайчыннікаў прыняў удзел у літаратурнай сустрэчы па спадчыне беларускага драматурга, паэта і асветніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, прымеркаванай да 180-годдзя камедыі «Ідылія» і 160-годдзя п'есы «Пінская шляхта».

У прывітальным слове Пасол адзначыў значны ўклад В.Дуніна-Марцінкевіча ў развіццё беларускай літаратурнай мовы, тэатра і драматургіі. Звярнуў увагу шматлікіх гасцей на ўнікальнасць яго творчасці, дзякуючы якому беларуская мова была прызнана ў якасці літаратурнай.

У Выдавецкім доме Саюза пісьменнікаў В'етнама адбыўся прагляд урыўка са спектакля Брэсцкага тэатра лялек «Пінская шляхта» (з перакладам на в'етнамскую мову), а таксама дэгустацыя страў беларускай кухні.

Літаратурная сустрэча стала працягам серыі мерапрыемстваў па прасоўванні беларускай культуры, гісторыі, традыцый і мовы у В'етнаме.

Мерапрыемства шырока асвятлялася ў в'етнамскіх СМІ.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці