:

Аб сустрэчы Пасла У.Баравікова з рэктарам В'етнамскай дзяржаўнай палітычнай акадэміі імя Хо Шы Міна

01.10.2024 г.

1 кастрычніка 2024 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з членам Палітбюро і Цэнтральнага Выканаўчага камітэта Кампартыі В'етнама, рэктарам В'етнамскай дзяржаўнай палітычнай акадэміі імя Хо Шы Міна, Старшынёй Цэнтральнага тэарэтычнага савета Нгуен Суан Тхангам.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага парадку дня, прасоўвання «народнай дыпламатыі», перспектывы наладжвання супрацоўніцтва паміж в'етнамскай Акадэміяй і беларускімі партнёрамі.

Падкрэслена важнасць сумеснай работы па захаванні гістарычнай памяці, недапушчэнні скажэння гісторыі, патрыятычнаму выхаванню моладзі, асабліва ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя гістарычнай перамогі пад Дьенбьенфу, а таксама маючых адбыцца ў 2025 годзе 80-годдзя Вялікай Перамогі і
50-годдзя вызвалення поўдня В'етнама і ўз'яднання краіны.

Карыстаючыся выпадкам, Уладзімір Баравікоў павіншаваў Нгуен Суан Тханга з 75-годдзем заснавання Акадэміі, а таксама выказаў словы спагады і падтрымкі ў сувязі з цяжкімі наступствамі тайфуну «Ягі».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці