:

Аб сустрэчы Пасла Уладзіміра Баравікова з Прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Чан Хонг Тхаем

26.06.2026 г.

26 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Чан Хонг Тхаем.

Бакі прадоўжылі абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій, агучаных у ходзе сустрэчы кіраўнікоў акадэмій навук дзвюх краін 3 чэрвеня 2026 г., а таксама ў рамках падрыхтоўкі да правядзення ў бліжэйшы час 12-га пасяджэння сумеснай Беларуска-В'етнамскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Адзначана важнасць рэалізацыі сумесных праектаў навуковых праектаў і хутчэйшага ўкаранення іх вынікаў у рэальную эканоміку.

Асобная ўвага нададзена ўзаемадзеянню ў сферы адукацыі, у тым ліку навучанне грамадзян В'етнама ў навучальных установах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці