Пра ўдзел Пасольства ў мерапрыемстве ў Лаосе, прысвечаным 30-годдзю Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
16.10.2026 г.16 кастрычніка 2026 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ва В’етнаме прыняў удзел у урачыстым мерапрыемстве ў сталіцы Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі г. В’енцьян, прысвечаным 30-годдзю Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Шматлікім гасцям з ліку прадстаўнікоў МЗС, органаў улады і кіравання, акрэдытаванага ў В’енцьяне дыпламатычнага корпуса, актыву таварыстваў лаоска-беларускай і лаоска-расійскай дружбы была прадэманстравана фотавыстава «Расія і Беларусь праз стагоддзі: помнікі гісторыі і культуры», якая адлюстроўвае багацце беларускай гісторыі, архітэктуры і культуры.
У агучаным прывітальным слове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзіміра Баравікова адзначаны зроблены тры дзесяцігоддзі таму гістарычны выбар беларускага народа на карысць інтэграцыі, саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства з Расіяй. Падкрэслены міралюбны характар знешняй палітыкі, настроенасць беларускай дзяржавы на дыялог, дружбу і раўнапраўнае супрацоўніцтва, у тым ліку з такімі геаграфічна далёкімі, але блізкімі па духу краінамі, як Лаос.
Мерапрыемства арганізавана пры садзейнічанні Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у В’енцьяне.