:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ўл.Баравікова з Міністрам аховы здароўя В'етнама Дао Хонг Лан

23.04.2025 г.

23 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Міністрам аховы здароўя В'етнама сп-няй Дао Хонг Лан.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне аховы здароўя. Намечаны канкрэтныя крокі па яго інтэнсіфікацыі, у тым ліку праз умацаванне супрацоўніцтва профільных ведамстваў, удасканаленне доступу на рынкі, падрыхтоўку і перападрыхтоўку спецыялістаў, а таксама абмен перадавым вопытам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці