Аб удзеле работнікаў Пасольства ў мерапрыемствах з нагоды Новага 2025 года па месяцовым календары
16.01.2025 г.16 студзеня 2025 г. з удзелам работніка Пасольства прайшоў прыём ад імя намесніка Міністра замежных спраў В'етнама Ле Тхі Тху Ханг для дыпламатычнага корпуса і прадстаўніцтваў замежных СМІ з нагоды Новага 2025 года па месяцовым календары.
У сваім выступленні намеснік Міністра замежных спраў адзначыла значныя поспехі В'етнама ў сацыяльна-эканамічным развіцці і накіраванасць на працяг пазітыўнай дынамікі. Падкрэслена важнасць сувязей з замежнымі партнёрамі. Пацверджана імкненне да актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва і ў новым годзе.
У рамках мерапрыемства адбыліся кантакты з прадстаўнікамі дыпламатычных місій шэрагу замежных дзяржаў, цэнтральных, рэгіянальных мясцовых і замежных СМІ.
У той жа дзень работнік дыпмісіі стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцця культурнага дыпламатычнага фестывалю «Гармонія в'етнамскага Тэт», які праводзіцца пад патранатам Ву Тхі Біч Нгок, жонкі намесніка Прэм'ер-міністра — Міністра замежных спраў В'етнама Буй Тхань Шона.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі Нго Фыонг Лі, жонка Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі В'етнама То Лама, жанчыны-кіраўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў В'етнама, дыпламатычных місій.
Праграма ўключала творчыя нумары в'етнамскіх артыстаў, наведванне кветкавай алеі, паказ вырабаў ручной працы і фотавыставы з выдатнымі мясцінамі В'етнама.