Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі ЭСКАЦА
01.10.2024 г.1 кастрычніка 2024 года Пасол Уладзімір Баравікоў у якасці пастаяннага назіральніка прыняў удзел у 414-м пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі Эканамічнай і Сацыяльнай Камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА).
Абмеркаваны актуальныя пытанні бягучай дзейнасці Кансультатыўнага камітэта і Камісіі ў цэлым. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з інфармацыяй Выканаўчага сакратарыята аб удзеле ў 79-й сесіі ГА ААН, у тым ліку Саміце будучыні, а таксама падрыхтоўцы найбольш значных мерапрыемстваў Камісіі па тэмах устойлівага развіцця, міграцыі, гендарнай роўнасці і іншых пытаннях у 2024-2025 гадах.