Аб сустрэчы з намеснікам Старшыні Народнага камітэта г. Ханоя До Ань Туанам
29.07.2026 г.29 ліпеня 2026 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Алег Шлома правёў сустрэчу з намеснікам Старшыні Народнага камітэта г.Ханоя До Ань Туанам.
Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння Мінска і Ханоя на новым этапе стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў рамках Праграмы супрацоўніцтва на 2024-2026 гады па імплементацыі Пагаднення аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве ад 2004 года.
Разгледжаны прапановы аб рэалізацыі сумесных праектаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да 35-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам у 2027 годзе.