:

Аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва Беларусі і В’етнама ў галіне культуры

24.05.2023 г.

24 мая 2023 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады і намесніка Міністра культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Та Куанг Донга.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, у тым ліку правядзенне Дзён культуры В’етнама ў Беларусі, садзейнічанне ўсталяванню наўпроставага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі культуры абедзвюх краін.

Па выніках перамоў у прысутнасці Пасла Беларусі ў В’етнаме Уладзіміра Баравікова і Генеральнага консула Беларусі ў Хашыміне Руслана Варанкова была падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры, спорту і турызму В’етнама ў галіне культуры на 2023-2025 гг.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці