Аб удзеле Пасла Уладзіміра Баравікова ў сустрэчы з кіраўніцтвам М'янмы
28.03.2025 г.28 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Віктара Хрэніна са Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністрам, старшым генералам Мін Аун Хлайнам.
У ходзе гутаркі бакі разгледзелі актуальныя пытанні дыялога дзвюх краін з акцэнтам на ваенна-палітычную сферу супрацоўніцтва. Намечаны планы па рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў у 2025 годзе.
Напярэдадні сустрэчы, Пасол Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у цырымоніі ўскладання беларускай дэлегацыяй кветак да Мемарыяла загінуўшых герояў, а таксама наведаў ваенны парад з нагоды 80-годдзя ўтварэння Узброеных Сіл М'янмы ў г.Нейп'іда.