:
BE

Аб спачуванні ў сувязі са смерцю Чан Дык Лыонга

24.05.2025 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Лыонг Кыонгу, а таксама перадаў словы падтрымкі родным і блізкім, усяму народу В'етнама ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта краіны Чан Дык Лыонга.

«Ваша краіна страціла выдатнага палітычнага дзеяча, сапраўднага сына і патрыёта. Яго заслугі перад дзяржавай і народам, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё сваёй Радзімы, пашырэнне яе знешнепалітычных інтарэсаў і кола сяброў у свеце маюць высокую ацэнку як у В'етнаме, так і за яго межамі ", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

24 мая 2025 г. у Міжнародным канферэнц-цэнтры ў г. Ханоі ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста Пасол Уладзімір Баравікоў пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў. У рамках цырымоніі развітання з былым Прэзідэнтам В'етнама Чан Дык Лыонгам устаноўлены вянок ад імя дыпламатычнага корпуса.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці