Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў прыёме ад імя Прэм'ер-міністра В'етнама Фам Мінь Чыня з нагоды Новага 2026 года па месяцовым календары
09.02.2026 г.9 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у прыёме ад імя Прэм'ер-міністра В'етнама Фам Мінь Чыня для дыпламатычнага корпуса з нагоды Новага 2026 года па месяцовым календары.
У ходзе кароткай размовы Пасол павіншаваў Фам Мінь Чыня з надыходзячым Новым годам, адзначыў актыўную дынаміку беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва на новым узроўні стратэгічнага партнёрства, пацвердзіў нацэленасць беларускага боку на рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, выказаў надзею на захаванне высокага тэмпу і ўзроўню двухбаковых кантактаў.
«На палях мерапрыемства» праведзены кароткі абмен думкамі па асобных аспектах міжнароднага і двухбаковага парадку дня з шэрагам высокапастаўленых прадстаўнікоў в'етнамскіх дзяржорганаў і кіраўнікоў дыпмісій.