Аб землятрусе ў М'янме
29.03.2025 г.28 сакавіка каля 13:20 (па мясцовым часе) у М'янме зафіксаваны маштабны землятрус з эпіцэнтрам у раёне горада Мандалай. Штуршкі адчуваліся і ў суседніх краінах: Бангладэш, В'етнаме, Кітаі, Лаосе, Індыі і Тайландзе.
Ахвярамі прыроднай стыхіі ў М'янме стала больш за 1 тыс. чалавек, каля 2,5 тыс. – атрымалі траўмы. У рэгіёнах Сагайн, Мандалай, Магуэй, Бага, у паўночна-ўсходняй частцы штата Шан і акрузе Найп'іда абвешчана надзвычайнае становішча.
Рэжым надзвычайнага становішча аб'яўлены таксама ў сталіцы Тайланда г. Бангкоку, дзе загінула не менш за дзесяць, а сотні чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.
Улады ажыццяўляюць неадкладныя маштабныя пошукава-выратавальныя аперацыі і меры па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства.
Спачуванні ў адрас Старшыні Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады, Прэм'ер-міністра М'янмы Мін Аун Хлайна і ўсяго м'яманскага народа накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. «У гэты складаны час нашы думкі застаюцца з кіраўніцтвам і ўсім народам М'янмы», – адзначыў беларускі лідэр.
Кіраўнік беларускай дзяржавы даў шэраг даручэнняў па арганізацыі пацярпеламу боку ўсёй неабходнай дапамогі.
Нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь для экстранай сувязі з беларускімі дыпламатамі ў г. Ханоі і ганаровымі консуламі Беларусі ў Бангкоку і Янгоне могуць выкарыстоўваць наступныя нумары тэлефонаў:
+84 93 646 44 32, e-mail: vn.consul@mfa.gov.by — консульская служба Пасольства Беларусі ў В'етнаме;
+ 668 3018 0888, e-mail: consularbelarus@gmail.com – Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Бангкок – Каранун Суканрытыкорн
+95 1 563209 – Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Янгоне — Аунг Маэ Мінт.