Аб сустрэчы Пасла У.Баравікова з кіраўніцтвам Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама
20.12.2024 г.20 снежня 2024 г. у складзе беларускай дэлегацыі на чале са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Пантусам Пасол Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчы з намеснікам Міністра нацыянальнай абароны В'етнама Ле Хюі Вінем.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб стане і перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Намечаны планы сумеснай работы на 2025 год.
У той жа дзень Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў у якасці ганаровага госця наведаў урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-й гадавіны заснавання В'етнамскай народнай арміі.