Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі ЭСКАЦА
16.01.2025 г.16 студзеня 2025 года Пасол Уладзімір Баравікоў у якасці пастаяннага назіральніка прыняў удзел у 416-м пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі Эканамічнай і Сацыяльнай Камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА).
Абмеркаваны вынікі рэгіянальных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў 2024 годзе, а таксама графік маючых адбыцца ў 2025 форумаў, у тым ліку нарады па Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіянальным аглядзе ажыццяўлення Глабальнага дагавора аб бяспечнай, упарадкаванай і легальнай міграцыі (Бангкок, 4-6 лютага 2025 г.), 12-ы Азіяцка-Ціхаакіянскага форуму па ўстойлівым развіцці (Бангкок, 25-28 лютага 2025 г.), 81-й сесіі ЭСКАЦА (21-25 красавіка), іншых міжурадавых і экспертных пасяджэнняў.
Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы рэкамендацый і прапаноў для глабальных мерапрыемстваў пад эгідай ААН, якія плануюцца ў год 80-годдзя стварэння Арганізацыі.