Аб удзеле ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Кхамтая Сіпхандона
05.04.2025 г.4 красавіка 2025 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту, а таксама сям'і і блізкім, усяму народу Лаоса ў сувязі са смерцю чацвёртага Прэзідэнта краіны Кхамтая Сіпхандона.
“Пайшоў з жыцця выдатны палітычны, партыйны і ваенны дзеяч”, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Мы будзем памятаць Кхамтая Сіпхандона як лідара дружалюбнай дзяржавы, які стаяў на чале Народна-Рэвалюцыйнай партыі і Урада Лаоса, калі паміж нашымі краінамі былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны. Падчас яго прэзідэнцтва фактычна пачаліся першыя прамыя кантакты Мінска і В’енцьяна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
5 красавіка 2025 г. у ходзе цырымоніі развітання ў Нацыянальным канферэнц-цэнтры Лаоса ў памяць аб таварышы Кхамтае Сіпхандоне ўстаноўлены вянок ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
Запісы ў Кнізе спачуванняў пакінулі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў у Пасольстве Лаоса ў Ханоі і Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у В'енцьяне Юрый Керба.