:

Аб удзеле ў галасаванні грамадзян, якія пастаянна пражываюць за мяжой

13.02.2024 г.

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

У мэтах рэалізацыі артыкула 4 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які замацоўвае прынцып усеагульнасці выбарчага права, Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 студзеня 2024 года № 2 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, аформілі выезд для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на консульскім уліку і не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, арганізавана на ўчастку для галасавання № 248, размешчаным па адрасе: г.Мінск, вул.Свярдлова, д.30, ДУА «Гімназія № 75 імя П.У. Масленікава».

Для атрымання бюлетэня для галасавання грамадзянамі можа быць прад'яўлены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці