Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў мерапрыемстве з нагоды 80-годдзя в'етнамскай сістэмы адукацыі і пачатку навучальнага года
05.09.2025 г.5 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, прымеркаванай да 80-годдзя в'етнамскай сістэмы адукацыі і пачатку навучальнага года.
У арганізаваным Міністэрствам адукацыі і падрыхтоўкі кадраў мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Лам, Прэзідэнт Лыонг Кыёнг, Прэм'ер-міністр Фам Мінь Чынь, Старшыня Нацыянальнага сходу Чан Тхань Ман, кіраўнікі і прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса.
У сваёй віншавальнай прамове Генеральны сакратар То Лам адзначыў значны ўклад сістэмы адукацыі ў вырашэнні пастаўленых партыяй, дзяржавай і народам задач па эфектыўным развіцці В'етнама. Выбітныя дасягненні Міністэрства ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краіны ў 2023-2025 гадах адзначаны медалём за працу першай ступені.