Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў В'етнаме У.Баравікова з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў М'янмы
19.02.2024 г.19 лютага 2024 г. у г. Найп'іда адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і М'янме (па сумяшчальніцтве) Уладзіміра Баравікова з намеснікам Прэм'ер-міністра – Міністрам замежных спраў М'янмы Тан Свэ.
У ходзе сустрэчы разгледжаны шырокі спектр пытанняў беларуска-м'яманскага супрацоўніцтва. Дамовіліся аб аднаўленні практыкі правядзення палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
Пацвердзілі гатоўнасць да развіцця дагаворна-прававой базы Беларусі і М'янмы. Абмеркавалі практычныя аспекты ўзаемадзеяння па аказанні консульска-прававой дапамогі.