:

Аб вызваленні грамадзянкі Беларусі

06.08.2026 г.

5 жніўня 2026 г. на Радзіму шчасна вярнулася грамадзянка Беларусі, якая раней незаконна ўтрымлівалася на тэрыторыі Рэспублікі Саюз М'янма.

Гэты факт стаў магчымы дзякуючы правядзенню дыпмісіяй разам з міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў М'янмы скаардынаванага і рашучага комплексу мерапрыемстваў па ўстанаўленні месцазнаходжання суайчынніцы і яе вызваленні. У кантакце з тайландскімі праваахоўнікамі і пры непасрэдным удзеле Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Бангкоку Каранун Суканрытыкорн забяспечана бяспека беларускай грамадзянкі пры транзітным праходжанні па тэрыторыі Каралеўства Тайланд. Амбасада выказвае шчырую ўдзячнасць усім, хто мае дачыненне.

Абстаноўка ў рэгіёне адказнасці замежнай установы, у тым ліку ў М'янме, застаецца няпростай. Каб пазбегнуць сітуацый, якія пагражаюць здароўю і жыццю, рэкамендуем быць адказнымі і ўважлівымі пры вывучэнні прапаноў аб «лёгкім заробку» і працаўладкаванні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці