:

Аб сустрэчах Пасла У.Баравікова ў г.В'енцьяне

28.11.2024 г.

28 лістапада 2024 г. у рамках рабочага візіту ў г.В'енцьян Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Міністрам планавання і інвестыцый Лаоса Пхетам Пхомпхіпхакам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і мадальнасці правядзення 4-га пасяджэння Беларуска-Лаоскай сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве. Намечаны перспектыўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

 У той жа дзень Пасол Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Лаоса Пхувонгам Луангсайсана. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях выкарыстання прыродных рэсурсаў і рэалізацыі сумесных праектаў у гэтай сферы.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці