Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў рабочай сустрэчы са-старшыняў МУК з Камбоджай
23.09.2026 г.23 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Камбоджа (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у анлайн-сустрэчы паміж намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Леанідам Рыжкоўскім і Дзяржаўным сакратаром Міністэрства гандлю Каралеўства Камбоджа Тэкрэт Камранг – са-старшынямі Сумеснага Беларуска-Камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.
Абмеркаваны мадальнасці падрыхтоўкі чарговага пасяджэння Камітэта ў г.Мінску, а таксама ўдзелу камбаджыйскай дэлегацыі ў Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРАМ. Беларусь».