:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Уладзіміра Баравікова з Прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Ц’яў Ван Мінем

26.02.2025 г.

26 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Ц’яў Ван Мінем.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку арганізацыю абменных візітаў і рэалізацыю сумесных праектаў у рамках падпісаных пагадненняў і аб'яўленых конкурсаў. Падкрэслена важнасць практычнага ўкаранення навуковых распрацовак і вынікаў праектаў у сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў.

Асаблівая ўвага нададзена пашырэнню ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, у тым ліку навучанню в'етнамскіх спецыялістаў у вядучых ВНУ Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці