:

Аб спачуванні ў сувязі з крушэннем самалёта AZAL

26.12.2024 г.

26 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў наведаў Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі, дзе пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў у сувязі з трагічным крушэннем паблізу Актау самалёта «Азербайджанскіх авіяліній», які выконваў рэйс Баку-Грозны.

Выказаўшы спачуванні сем'ям загінуўшых, а таксама шчырыя словы падтрымкі ўсім пацярпелым, Уладзімір Баравікоў асабліва падкрэсліў, што беларусы падзяляюць скруху і боль страт разам з брацкім народам Азербайджана.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці