:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў мерапрыемстве ад імя Прэзідэнта Нацыянальнай палітычнай акадэміі імя Хо Шы Міна Нгуен Суан Тханга з нагоды Новага 2025 года па месяцовым календары

20.01.2025 г.

20 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ад імя члена Палітбюро, Старшыні Цэнтральнага тэарэтычнага савета ЦК Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнта Нацыянальнай палітычнай акадэміі імя Хо Шы Мина з нагоды Новага 2025 па месяцовым календары.

Праведзена кароткая гутарка з Прэзідэнтам Нацыянальнай палітычнай акадэміі, у ходзе якой Пасол павіншаваў Нгуен Суан Тханга з надыходзячым Новым годам па месяцовым календары, выказаў удзячнасць за асабісты ўклад у актывізацыю супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку кантактаў паміж «фабрыкамі думкі», уключаючы ўдзел дэлегацыі Нацыянальнай палітычнай акадэміі ў
2-й Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў г.Мінску і сустрэчу з дэлегацыяй Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у г.Ханоі ў 2024 годзе.

На палях мерапрыемства праведзены кароткі абмен думкамі з шэрагам прадстаўнікоў кіруючага і выкладчыцкага складу Акадэміі, а таксама кіраўнікамі дыпмісій па пытаннях міжнароднага і двухбаковага парадку дня.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці