:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі ЭСКАЦА

06.12.2024 г.

6 снежня 2024 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў у якасці пастаяннага назіральніка прыняў удзел у 415-м пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі Эканамічнай і Сацыяльнай Камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА).

Абмеркаваны вынікі працы Камісіі за 2024 год, у тым ліку адбыўшыхся рэгіянальных мерапрыемстваў. Адзначаны значны ўклад ЭСКАЦА ў рэалізацыю парадку дня ўстойлівага развіцця ААН, прасоўванне цыфравізацыі, «зялёнай» эканомікі, вырашэнне рэгіянальных і глабальных праблем.

Увазе ўдзельнікаў пасяджэння быў прадстаўлены графік маючых адбыцца ў 2025 годзе мерапрыемстваў, уключаючы 81-ю сесію ЭСКАЦА (21-25 красавіка), 12-ы Азіяцка-Ціхаакіянскі форум па ўстойліваму развіццю (25–28 лютага), 2-ю сесію Камітэта па гандлі, інвестыцыям, прадпрымальніцтву і бізнес-інавацыям (28-30 мая), а таксама праект плана працы Камісіі на 2026 год.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці