:

Аб інтэрв'ю Пасла Беларусі У.Баравікова СМІ В'етнама

08.05.2025 г.

8 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў даў інтэрв'ю в'етнамскім СМІ.

Напярэдадні візіту ў Рэспубліку Беларусь Генеральнага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В'етнама таварыша То Лама Пасол падкрэсліў яго асаблівы сімвалізм. Мерапрыемствы пройдуць у перыяд святкавання найважнейшых для нашых краін і народаў гістарычных дат: 50-гадовага юбілею вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны, гадавіны трыумфальнай перамогі в'етнамскага народа ў бітве пры Дз’енб’енфу і 80-годдзя Перамогі Савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Уладзімір Баравікоў адзначыў значнасць візіту для далейшага ўмацавання беларуска-в'етнамскіх адносін, заснаваных на традыцыях дружбы, даверу, узаемадапамогі і ўзаемаразумення і закладзеных яшчэ ў мінулым стагоддзі ў ходзе візітаў у г.Мінск Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам таварыша Хошыміна ў 1957 і 1961 гадах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці