Аб акцыі «Беларусь памятае» ў Ханоі
07.05.2026 г.Напярэдадні Дня Перамогі 7 мая 2026 г. Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў разам з работнікамі Пасольства, членамі іх сем'яў і прадстаўнікамі беларускай дыяспары правялі ў г. Ханоі акцыю «Беларусь памятае».
Калона беларусаў прыняла ўдзел у шэсці «Несмяротнага палка», арганізаваным Пасольствам Расіі і Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў В'етнаме.
Ганаровыя госці мерапрыемстваў таксама заклалі «Сад памяці».
У сваім выступленні перад святочным канцэртам кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў вырашальны ўклад народаў Савецкага саюза ў Перамогу над фашысцкай Германіяй, акцэнтаваў увагу на факты здзейсненага ў дачыненні да беларускага народа генацыду і заклікаў да актывізацыі намаганняў па захаванні гістарычнай праўды і памяці.