Аб удзеле Пасла Ул.Баравікова ў пасяджэнні Сумеснага Беларуска-Камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве
19.11.2024 г.19 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Камбоджа (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у 4-м пасяджэнні Сумеснага Беларуска-Камбаджыйскага камітэта па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву.
Пад старшынствам Першага намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандра Агароднікава і Дзяржаўнага сакратара Міністэрства гандлю Каралеўства Камбоджа Тэкрэт Камранг адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па бягучых і перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў розных сферах.
У сваім выступленні Пасол адзначыў маючы адбыцца ў студзені 2025 года 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Камбоджы. Заклікаў да нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту дзвюх дзяржаў, а таксама да рэалізацыі бакамі сумесных кааперацыйных праектаў.
Па выніках дасягнутыя дамоўленасці былі замацаваны ў форме Пратакола пасяджэння.