:

Аб працоўным візіце Пасла У.Баравікова ў М'янму

03.07.2026 г.

1–3 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў здзейсніў працоўны візіт у гг. Нэйп'іда і Янгон.

У цэнтры ўвагі сустрэчы з Міністрам планавання, інвестыцый і міжнародных эканамічных адносін М'янмы Аун Чжо Хо былі пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, рэалізацыі кааперацыйных праектаў у рэчышчы дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей, а таксама рашэнняў Сумеснага Беларуска-М'яманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

На сустрэчы з намеснікам начальніка паліцыі М'янмы генерал-маёрам М'ё Мін Тхайкам закрануты пытанні развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, у першую чаргу аказання садзейнічання грамадзянам Беларусі, якія трапілі ў экстрэмальныя сітуацыі.

У ходзе размовы з Генеральным дырэктарам дэпартамента пратакола Міністэрства замежных спраў М'янмы Тэт Тунам абмеркаваны пытанні арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні. Разгледжаны практычныя аспекты адкрыцця беларускай дыпмісіі ў Нэйп'іда. Удакладнены графік і мадальнасці маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці