Аб удзеле Пасла Ул.Баравікова ў мерапрыемствах візіту Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў В'етнам
30.10.2026 г.28-30 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у мерапрыемствах афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам.
У ходзе перагавораў з Прэм'ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Ле Мінь Хынгам абмеркаваны графік маючых адбыцца візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Пацверджана важнасцю найхутчэйшага падпісання Дарожнай карты супрацоўніцтва на 2027–2029 гады, а таксама пераход да кааперацыі ў рамках сумесных праектаў, сярод якіх вытворчасць малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны, зборка трактароў і стварэнне гандлёвых дамоў з выставачнымі і інвестыцыйнымі функцыямі ў абедзвюх краінах.

У той жа дзень Максім Рыжанкоў дэталёва абмеркаваў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства В'етнама Ле Хоай Чунгам напаўненне беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва канкрэтнымі сумеснымі праектамі ў рэчышчы развіцця стратэгічнага партнёрства.
Па выніках перагавораў падпісаны план узаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін на 2027-2029 гады.
Зацікаўлены абмен думкамі аб перспектывах пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з упорам на рэалізуемыя і перспектыўныя праекты адбыўся са Старшынёй Народнага камітэта правінцыі Хынгйен Нгуен Мань Кюенам.

У рамках візіту дэлегацыя на чале з М.Рыжанковым ушанавала памяць першага Прэзідэнта В'етнама Хо Шы Міна, в'етнамскіх герояў і загінуўшых воінаў, а таксама савецкіх спецыялістаў, якія плячом да пляча з в'етнамскім народам адстойвалі незалежнасць і забяспечылі мір у В'етнаме.