:

Аб удзеле Пасла Уладзіміра Баравікова ў пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі ЭСКАЦА

20.02.2025 г.

20 лютага 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў у якасці пастаяннага назіральніка прыняў удзел у 417-м пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, прызначаных краінамі-членамі Эканамічнай і Сацыяльнай Камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА).

Зацверджана справаздача аб рабоце Кансультатыўнага камітэта за перыяд з чэрвеня 2024 года па люты 2025 года. Абмеркаваны вынікі мінулых рэгіянальных мерапрыемстваў, а таксама графік маючых адбыцца форумаў, у тым ліку штогадовай 81-й сесіі ЭСКАЦА (21-25 красавіка), іншых міжурадавых і экспертных сустрэч.

Асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы рэкамендацый да глабальных мерапрыемстваў пад эгідай ААН, запланаваных да 80-годдзя Арганізацыі, у тым ліку 2-га Сусветнага саміту па сацыяльным развіцці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці