:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў мерапрыемствах візіту ў Лаос Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова

18.07.2025 г.

17-18 ліпеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчах Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Прэзідэнтам Лаоса Тханглунам Сісулітам, Старшынёй Нацыянальнага сходу Сайсампхонам Пхамвіханам, Прэм'ер-міністрам Санесаем Сіпхандонам і Міністрам замежных спраў Лаоса Тхангсаванам Фамвіханам.

Абмеркаваны прыярытэтныя пытанні двухбаковага парадку дня, ход рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, а таксама перспектыўныя напрамкі развіцця і інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, у першую чаргу, у гандлёва-эканамічнай сферы.

Пацверджаны намер бакоў прадоўжыць канструктыўнае ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

Пасол Беларусі таксама стаў удзельнікам беларуска-лаоскага бізнес-форуму ў г.В'енцьяне.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці