Аб аказанні гуманітарнай дапамогі М'янме
07.04.2025 г.Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі 7 красавіка 2025 г. у сталіцу Рэспублікі Саюз М'янмы Нейп'іда ў адрас пацярпелых ад магутнага землетрасення дастаўлены груз гуманітарнай дапамогі, які ўключае камплекты каркасных намётаў, коўдры і прадукты харчавання.
У аэрапорце беларускую дэлегацыю на чале з Першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Худалеевым сустракалі Саюзны Міністр сацыяльнага дабрабыту, надзвычайнай дапамогі і перасялення Са Він і прадстаўнікі МЗС М'янмы.
Днём раней Старшыня Дзяржаўнага Адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Саюз М'янма старэйшы генерал Мін Аун Хлайн наведаў лагер беларускага пошукава-выратавальнага атрада РОСН «ЗУБР» і асабіста падзякаваў яго байцоў за дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Арганізацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў “на зямлі” ажыццяўлялася Ганаровым консульствам Беларусі ў Янгоне.