:

Аб удзеле Пасольства ў 12-м пасяджэнні Сумеснай Беларуска-В'етнамскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

01.07.2026 г.

1 ліпеня 2026 г. у г. Мінску адбылося 12-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-В'етнамскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з удзелам Пасольства ў рэжыме анлайн.

Пад кіраўніцтвам сустаршыняў — намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Таццяны Сталяровай і дырэктара дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства навукі і тэхналогій В'етнама Нгуен Тхіен Нгіа — бакі абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва, уключаючы штучны інтэлект, касмічныя, нана- і біяэнергію, ядзерную энергетыку, паўправаднікі, інфармацыйную бяспеку, узгаднілі Выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2027-2028 гады, запуск новага конкурсу сумесных праектаў. Падкрэслена важнасць камерцыялізацыі і ўкаранення ў вытворчасць вынікаў сумесных навуковых даследаванняў і распрацовак. Намечаны графік мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.

Па выніках пасяджэння падпісаны Пратакол, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і В'етнамскім нацыянальным фондам развіцця навукі і тэхналогій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці