Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў прэс-канферэнцыі МЗС В'етнама
27.01.2026 г.27 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай адбыўшамуся 19-23 студзеня 2026 года14-му з'езду Камуністычнай партыі В'етнама.
У ходзе мерапрыемства, якое прайшло з удзелам Міністра замежных спраў Ле Хоай Чунга, членаў ЦК КПВ, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычнага корпуса і СМІ, была даведзена ключавая інфармацыя аб выніках з'езда, у тым ліку прынятых дакументах і кадравых рашэннях.
Пасол У.Баравікоў у сваім кароткім каментары выказаў перакананасць у дасягненні В'етнамам ва ўзаемадзеянні з праверанымі часам міжнароднымі сябрамі і партнёрамі, у ліку якіх Рэспубліка Беларусь, пастаўленых Камуністычнай партыяй і яе лідэрам таварышам То Ламам амбіцыйных мэтаў і задач у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.
“На палях” адбыўся кароткі абмен думкамі па пытаннях двухбаковага парадку дня і міжнароднай тэматыцы з кіраўніцтвам МЗС, членамі ЦК КПВ, кіраўнікамі дыпламатычных місій.