Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, назначаных краінамі-членамі ЭСКАЦА
12.09.2023 г.12 верасня 2023 года Пасол Уладзімір Баравікоў у якасці Пастаяннага назіральніка прыняў удзел у пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, назначаных краінамі-членамі Эканамічнай і сацыяльнай камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА).
Адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў устойлівага развіцця, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца 18-19 верасня 2023 года ў г.Нью-Йорку саміту па Мэтах устойлівага развіцця ААН, а таксама супрацоўніцтва ў галінах гандлю, інвестыцый, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, экалогіі.